ДА ПЫТАННЯ АБ ЛІНГВІСТЫЧНЫМ ДАСЛЕДАВАННІ АНТРАПОНІМАЎ З АСНОВАЙ-ЭТНОНІМАМ У ГАВОРКАХ БЕЛАРУСІ
Анотація
П
Прааналізаваны асноўныя працы і даследаванні вядомых навукоўцаў Беларусі ў галіне антрапаніміі (М. Бірыла, Ю. Гурская, Г. Мезенка, А. Рагалеў, Г. Усціновіч, В. Шур); паказаны падыходы да вывучэння адзінак класа анамастыкі антрапонімаў; выяўлены праблемныя анамастычныя адзінкі, аналіз якіх не знайшоў дэталёвага апісання і застаўся пазаўвагай даследчыкаў.
Актуальнасць артыкула абумоўлена адсутнасцю спецыяльных даследаванняў у беларускай лінгвістыцы, прысвечаных грунтоўнаму аналізу адтэтнімічных антрапонімаў і неабходнасцю іх сістэматызацыі і апісання. Прааналізаваныя працы, якія змяшчаюць багаты навуковы практычны вопыт вядомых беларускіх даследчыкаў анамастычнай лексікі, маюць вялікую навуковую каштоўнасць і даюць магчымасць на аснове зробленага, больш глыбока апісаць адзінкі, якія не знайшлі дэталёвага розгляду, скласці іх класіфікацыю, паказаць функцыянаванне некаторых адзінак і раёны іх распаўсюджвання.
Ключавыя словы: антрапонім, этнонім, народ, нацыянальнасць, аналіз, даследаванне, метады.
Повний текст:
PDFDOI: http://dx.doi.org/10.30970/vpl.2019.71.10320
Посилання
- Поки немає зовнішніх посилань.